P.L.есанов A.N.дрей
 
  • о нас
  • фотогалерея
  • mp3
  • пресса
  • Гутр “P.L.A.N.” у апошнім сваім складзе існуе з лютага 2001 года.



    Гэта лідар гурта - Андрэй Плясанаў - вакал, гітара, вусны гармонік;
    Андрэй Дзяменцьеў – лідэр-гітара, бэк-вакал;
    Анатоль Стэценка –баян, бэк-ваеал;
    Андрэй Сапоненка – бубны, дарбука;
    Ігар Галіцын – бас, бэк-вакал;

    У актыве каманды тры поўнафарматных альбома “Blues у канцы тунэлю”, “Вам слова, Джон Ячмень” і “Вярікае калі ласка”. У зборных авльбомах “Віза N.R.M.”, “Пасадзіў DEAD RAPку”, “Генералы Айчыннага Року” ,”Піўны альбом” і інш...
    Акрамя рэгулярных клюбных канцэртаў, гурт не раз выступаў на прэстыжных фестывалях: “Рок-Каранацыя”, “Blues жыве у Менску”,”Генералы Айчыннага Року”(Беларусь), “Noc Bluesowa” (Польшча), “Такія пернікі”(Менск) і г.д.

    Стылістычна гурт працуе на мяжы клясычнага рытм энд блюза і рок-эн-рола. Аснову рэпертуара складаюць уласныя творы і апрацоўкі фольклёру. Гурт зьяўляецца прыхільнікам стабільнага беларускамоўнага творчага працэсу, але ў канцэртнай дзейнасьці здольны зьдзіўляць міжнародную публіку творамі на польскай, ангельскай і расейскай мовах. Гурт мае сваю уласную гуказапісную студыю, дзякуючы чаму мабільна ўдзельнічае ў вельмі разнастайным спэктры айчынных праектаў.